Джасцін Трудо

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джасцін П'ер Джэймс Трудо
англ.: Justin Pierre James Trudeau
Джасцін П'ер Джэймс Трудо
Прэм'ер-міністр Канады
з 20 кастрычніка 2015
Папярэднік Стывен Харпер
 
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, настаўнік, акцёр
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 25 снежня 1971(1971-12-25)[3][4][5] (48 гадоў)
Бацька П'ер Эліёт Трудо
Маці Маргарэт Трудо[d]
Жонка Сафі Грэгуар[d]
Дзеці 3
 
Сайт justin.ca
 
Узнагароды

Джа́сці́н П’ер Джэймс Трудо́[7] (англ.: Justin Pierre James Trudeau; 25 снежня 1971, Атава) — канадскі палітык, лідар Ліберальнай партыі Канады з 14 красавіка 2013. Старэйшы сын былога прэм’ер-міністра П’ера Эліята Трудо. Узначаленая Трудо Ліберальная партыя Канады атрымала перамогу на парламенцкіх выбарах 2015 года, такім чынам ён стаў другім самым маладым прэм’ер-міністрам у гісторыі Канады (пасля Джо Кларка).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў каледжы Жан-дэ-Брэбеф атрымаў ступень бакалаўра ў вобласці англійскай літаратуры ва ўніверсітэце Універсітэце Мак-Гіла і бакалаўра педагогікі ў Універсітэце Брытанскай Калумбіі.

Вёў сацыяльныя даследаванні і выкладаў французскую мову і матэматыку ў Акадэміі Вест Пойнт Грэй і сярэдняй школе імя У. Чэрчыля ў Ванкуверы. З 2002 года на працягу двух гадоў вывучаў інжынерную справу ў Політэхнічнай школе Манрэаля. У 2004 годзе працаваў на радыёстанцыі CKAC. У 2005—2006 гадах вучыўся ў магістратуры Універсітэта Мак-Гіла па спецыяльнасці «геаграфія навакольнага асяроддзя» (Environmental Geography).

Стаў шырока вядомы пасля прамовы на пахаваннях свайго бацькі ў 2000 годзе. У Ліберальнай партыі практычна заўсёды падтрымліваў альтэрнатыўных вышэйшаму кіраўніцтву палітыкаў.

Член Палаты абшчын з 2007 года ад акругі ў Квебеку. Перамог у тым жа акрузе на выбарах 2011 года, нягледзячы на разгромнае паражэнне Ліберальнай партыі, якая страціла больш за палову месцаў у парламенце.

14 красавіка 2013 года быў выбраны лідарам Ліберальнай партыі Канады, атрымаўшы на ўнутрапартыйных выбарах звыш 80 % галасоў зарэгістраваных членаў і прыхільнікаў партыі[8].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі развяліся, калі яму было 6 гадоў. Браты — Аляксандр (нар. 25.12.1973, журналіст і рэжысёр-дакументаліст) і Мішэль (2.10.1975 — 13.11.1998, студэнт, пры катанні на лыжах загінуў у выніку сходу лавіны, цела так і не было знойдзена).

З 28 мая 2005 года у шлюбе з былой тэлевядучай і фотамадэллю Сафі Грэгуар, мае траіх дзяцей:

  • сын Ксаўер Джэймс (18.10.2007);
  • дачка Эла-Грэйс Маргарэт (05.02.2009)[9];
  • сын Адрыян (28.02.2014)[10].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 http://www.thecanadianencyclopedia.ca/en/article/justin-trudeau/The Canadian Encyclopedia. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 http://abonnes.lemonde.fr/ameriques/article/2018/04/22/justin-trudeau-je-suis-feministe-et-fier-de-l-etre_5288876_3222.html
  3. Azzi S. L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia — 2013. Праверана 26 сакавіка 2019.
  4. Justin Trudeau // Library of Parliament (Canada) Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Justin Trudeau // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. http://www.thecanadianencyclopedia.ca/en/article/justin-trudeau/The Canadian Encyclopedia. Праверана 20 кастрычніка 2015.
  7. Імя вымаўляецца як «Джасцін» на англійскі манер, а не на французскі — «Жустэн». Тыя, хто размаўляе па-французску пры гэтым ставяць націск, як звычайна, на апошні склад у імі
  8. Жустэн (Джасцін) Трудо стаў новым лідарам лібералаў Канады
  9. Justin and Sophie Trudeau Welcome Daughter Ella-Grace
  10. Justin Trudeau welcomes baby son, Hadrian

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]