Вікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыя
Jump to navigation
Jump to search
Што такое Вікіпедыя?[правіць зыходнік]
Вікіпедыя — гэта энцыклапедыя, якую супольна пішуць і падтрымліваюць яе чытачы. Яна працуе на спецыяльным тыпе праграмнага забеспячэння, які называецца «вікі» (адсюль назва), і прызначаны як мага лепей забяспечваць супольную працу. Шмат асоб пастаянна паляпшаюць Вікіпедыю, і ўсе гэтыя змяненні запісваюцца ў гісторыях правак артыкулаў і ў спісах нядаўніх змяненняў. Непрыймальныя змяненні звычайна хутка выкідаюцца, а шматразовыя парушальнікі могуць атрымаць забарону працы з Вікіпедыяй.