Манрэаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Манрэаль
Montréal
Coat of arms of Montreal.svg
Flag of Montreal.svg

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Канада
Правінцыя Квэбэк
Вобласьць Манрэаль
Статус горад ці мястэчка ў Квэбэку, metropolis[d] і горад-мільянэр
Уваходзіць у Вялікі Манрэаль
Дата ўтварэньня 16 траўня 1642
Мэр Жыральд Трамбле
Афіцыйныя мовы француская
Мовы ва ўжытку француская, ангельская
Насельніцтва (2006) 1 620 693
Шчыльнасьць 4439 чал./км²
Плошча 363,13 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 31 м
Месцазнаходжаньне Манрэаля
Montreal2006.png
Манрэаль на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас -5
Тэлефонны код 514 і 438
Паштовыя індэксы H
Геаграфічны код +1 514 і +1 438
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Манрэа́ль (па-француску: Montréal) — горад у Канадзе, найбуйнейшы горад правінцыі Квэбэк. Знаходзіцца на высьпе Манрэаль, абкружаным ракой Сьв. Ляўрэнція і ракой Рыўер дэ Прэры. У цэнтры гораду стаіць гара Мон Руаяль (фр. Mont-Royal) на сярэдняй францускай мове гэта гучала як Монт Рэаль, адсюль назва. Насельніцтва ў межах гораду на 2006 год — 1 620 693 жыхары. Разам з прыгарадамі насельніцтва Манрэаля складае 3 814 000 чалавек. Манрэаль — культурны, турысцкі, адукацыйны, гандлёвы, фінансавы і прамысловы цэнтр. Другая, паводле велічыні, мэтраполія Канады, і другі, паводле велічыні, франкамоўны горад у сьвеце (для 59,8 % насельніцтва француская мова зьяўляецца роднай, для 19,4 % — ангельская мова). Большасьць гараджан ведаюць дзьве мовы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манрэаль у 1889

Будучы Манрэаль быў заснаваны французамі ў 1642 годзе ў выглядзе каталіцкай місіі пад назваю Віль Мары (фр.: Ville Marie). Віль Мары паступова ператварыўся ў важны гандлёвы цэнтр і пункт адпраўленьня французаў у глыбіню Новай Францыі. У 1760 годзе, пасьля таго, як брытанскія войскі захапілі Квэбэк, Віль Мары таксама трапіў пад брытанскую ўладу.

Віль Мары атрымаў статус гораду ў 1832 годзе пад назваю Манрэаль. З 1844 па 1849 год Манрэаль быў сталіцаю Правінцыі Канада. Да 1860 году Манрэаль стаў найбуйнейшым горадам у Брытанскай Паўночнай Амэрыцы. З усталяваньнем незалежнай Канадзкай канфэдэрацыі ў 1867 годзе, Манрэаль стаў галоўным эканамічным цэнтрам новай краіны.

Насельніцтва Манрэалю перавысіла мільён чалавек у пачатку 1950-х гг. Горад атрымаў міжнародную вядомасьць, стаўшы гаспадаром Экспо-67 і Летніх Алімпійскіх гульняў 1976. Падчас 1970-х гг., дамінуючая роля ў манрэальскім палітычным жыцьці перайшла ад англамоўнага насельніцтва гораду да франкамоўнага, якое складала большаць жыхароў правінцыі Квэбэк. Манрэаль таксама страціў сваю вядучую эканамічную ролю ў Канадзе, якая адышла да Таронта.

З канца 1990-х гг., у горадзе назіраецца новы эканамічны росквіт.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат Манрэаля лічыцца вільготным кантынэнтальным. Зімою там у сярэднім падае 2,25 м сьнегу. У год у Манрэалі падае ў сярэднім 900 мм дажджу. Найхалоднейшы месяц у Манрэалі — студзень, з сярэдняю тэмпэратураю −10.4 °C. Найцяплейшы — ліпень, з сярэдняю тэмпэратураю 20.9 °C.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2006, француская мова, была роднаю моваю 66,5% жыхароў Манрэаля разам з прыгарадамі, ангельская — 13,2% жыхароў. За імі шлі італьянская мова, з 3,5% жыхароў, арабская з 3,1%, гішпанская з 2,6%, крэол з 1,4%, кітайская з 1,2% і грэцкая з 1,2%.

Для 115 жыхароў Манрэаля і прыгарадаў роднаю зьяўляецца беларуская мова.[1]

Паводле перапісу 2006, у Манрэалі разам з прыгарадамі жывуць 740 тыс. імігрантаў, якія складаюць 20,4% ад усяго насельніцтва. Найвялікшая суполка сярод імігрантаў — людзі, якія нарадзіліся ў Італіі, якія складаюць 1,7% ад агульнага насельніцтва Манрэаля разам з прыгарадамі і 8,5% ад усіх імігрантаў. Затым ідуць выхадцы з Гаіці (1,5% ад усіх жыхароў і 7,3% ад імігрантаў) і Францыі (1,1% ад усіх жыхароў і 5,6% ад імігрантаў).

820 жыхароў Манрэаля і прыгарадаў нарадзіліся на Беларусі (0,1% ад імігрантаў). З іх 115 чалавек прыехалі ў Канаду да 1991, 90 чал. у перыяд 1991—1995, 215 чал. у перыяд 1996—2000 і 400 чал. у перыяд 2001—2006.[2]

Паводле перапісу 2001, 84,6% жыхароў — хрысьціяне (74,5% — католікі, 7% — пратэстанты, 3% — праваслаўныя і іншыя), 3% — мусульмане. Манрэаль таксама мае вялікую суполку габрэяў.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Манрэалі знаходзяцца 4 унівэрсытэты:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Манрэальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў