Манрэаль
Горад
Манрэаль
Montréal
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Манрэаль (фр.: Montréal, ІРА: [ˌmɒ̃ʁeˈal]; англ.: Montreal, ІРА: [ˌmʌntɹiːˈɑːl]) — горад у Канадзе, найбуйнейшы горад правінцыі Квебек. Знаходзіцца на востраве Манрэаль, абкружаным р. Святога Лаўрына і р. Рыўер дэ Прэры. У цэнтры гораду стаіць гара Руаяль (фр. Mont-Royal), адсюль назва. Насельніцтва ў межах горада: 1.854 тыс. (2006). Разам з прыгарадамі насельніцтва Манрэалю складае 3.636 тыс. чалавек. Манрэаль — культурны, турыстычны, адукацыйны, гандлёвы, фінансавы і прамысловы цэнтр. Другі, паводле велічыні, горад Канады, і другі, паводле велічыні, франкамоўны горад у свеце, хоць большасць гараджан таксама размаўляюць па-англійску.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Будучы Манрэаль быў заснаваны французамі ў 1642 у выглядзе каталіцкай місіі пад назваю Віль Мары (фр.: Ville Marie). Віль Мары паступова ператварыўся ў важны гандлёвы цэнтр і пункт адпраўлення французаў у глыбіню Новай Францыі. У 1760, пасля таго, як брытанскія войскі захапілі г. Квебек, Віль Мары таксама трапіў пад брытанскую ўладу.
Віль Мары атрымаў статус гораду ў 1832 пад назваю Манрэаль. З 1844 па 1849 Манрэаль быў сталіцаю Правінцыі Канада. Да 1860 Манрэаль стаў найбуйнейшым горадам у Брытанскай Паўночнай Амерыцы. З усталяваннем незалежнай Канадскай канфедэрацыі ў 1867, Манрэаль стаў галоўным эканамічным цэнтрам новай краіны.
Насельніцтва Манрэалю перавысіла мільён чалавек у пачатку 1950-х гг. Горад атрымаў міжнародную вядомасць, стаўшы гаспадаром Экспа-67 і Летніх Алімпійскіх гульняў 1976. Падчас 1970-х гг., дамінуючуя роля ў манрэальскім палітычным жыцці перайшла ад англамоўнага насельніцтва горада да франкамоўнага, якое складала большасць жыхароў правінцыі Квебек. Манрэаль таксама страціў сваю вядучую эканамічную ролю ў Канадзе, якая адышла да Таронта.
З канца 1990-х гг., у горадзе назіраецца новы эканамічны росквіт.
Клімат[правіць | правіць зыходнік]
Клімат Манрэалю лічыцца вільготным кантынентальным. Зімою там у сярэднім падае 2,25 м снегу. У год у Манрэалі выпадае ў сярэднім 900 мм дажджу. Найхалоднейшы месяц у Манрэалі — студзень, з сярэдняю тэмператураю −10.4 °C. Найцяплейшы — ліпень, з сярэдняю тэмператураю +20.9 °C.
Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 2006, французская мова, была роднаю моваю 66,5% жыхароў Манрэаля разам з прыгарадамі, а англійская — 13,2% жыхароў. За імі шлі італьянская мова, з 3,5% жыхароў, арабская з 3,1%, іспанская з 2,6%, крэол з 1,4%, кітайская з 1,2% і грэчаская з 1,2%.
Для 115 жыхароў Манрэалю і прыгарадаў роднаю з'яўляецца беларуская мова.[1]
Паводле перапісу 2006, у Манрэалі разам з прыгарадамі жывуць 740 тыс. імігрантаў, якія складаюць 20,4% ад усяго насельніцтва. Найвялікшая суполка сярод імігрантаў — людзі, якія нарадзіліся ў Італіі, якія складаюць 1,7% ад агульнага насельніцтва Манрэалю разам з прыгарадамі і 8,5% ад усіх імігрантаў. Затым ідуць выхадцы з Гаіці (1,5% ад усіх жыхароў і 7,3% ад імігрантаў) і Францыі (1,1% ад усіх жыхароў і 5,6% ад імігрантаў).
820 жыхароў Манрэалю і прыгарадаў нарадзіліся на Беларусі (0,1% ад імігрантаў). З іх 115 чалавек прыехалі ў Канаду да 1991, 90 чал. у перыяд 1991—1995, 215 чал. у перыяд 1996—2000 і 400 чал. у перыяд 2001—2006.[2]
Паводле перапісу 2001, 84,6% жыхароў — хрысціяне (74,5% — католікі, 7% — пратэстанты, 3% — праваслаўныя і іншыя), 3% — мусульмане. Манрэаль таксама мае вялікую суполку іудзеяў.
Культура[правіць | правіць зыходнік]
Манрэаль вядомы ў Канадзе вялікай колькасцю культурных фестываляў, якія там праходзяць.
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
У Манрэалі знаходзяцца 4 універсітэты:
- універсітэт Мак-Гіла, заснаваны ў 1821, навучанне па-англійску
- Манрэальскі ўніверсітэт, заснаваны ў 1878, навучанне па-французску
- Квебекскі ўніверсітэт, заснаваны ў 1968, навучанне па-французску
- Універсітэт Канкордыя, заснаваны ў 1974, навучанне па-англійску
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Луіза Арбур
- Ксаўе Далан
- Жыль Дзюсеп
- Джон Гільберт Лейтан
- Мішэль Трамбле, канадскі празаік
- Норма Шырэр
Зноскі
- ↑ "Detailed Mother Tongue (148), Single and Multiple Language Responses (3) and Sex (3) for the Population of Canada, Provinces, Territories, Census Metropolitan Areas and Census Agglomerations, 2006 Census - 20% Sample Data"
- ↑ "Place of birth for the immigrant population by period of immigration, 2006 counts and percentage distribution, for census metropolitan areas and census agglomerations – 20% sample data"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
|