Твітэр (англ.: Twitter[1] — «цвыркаць», «ціўкаць», «балбатаць») — сацыяльная сетка і платформа мікраблогінгу, якая прапаноўвае сваім карыстальнікам магчымасць пасылкі і атрымання паведамленняў, вядомых як твіты (па-англійску: tweets). Твіты — тэкставыя паведамленні да 140 сімвалаў, якія адлюстроўваюцца на старонцы аўтара твіта і старонках падпісаных на абнаўленні чытачоў (па-англійску: followers, літ. паслядоўнікаў).[2] Кожны аўтар можа абмежаваць кола карыстальнікаў, якія могуць бачыць яго паведамленні, але па змоўчванні абнаўленні можа бачыць кожны. З канца 2009 года карыстальнікі могуць сачыць не толькі за іншымі аўтарамі паасобку, але і падпісвацца на адмысловыя спісы карыстальнікаў.[3][4]
Літаратурны сегмент Твітэру спарадзіў такую разнавіднасьць кароткатэкставай літаратуры, як твітэратура (англ.: Twitterature).