Лізавета II
Лізавета ІІ | |
Каралева Вялікабрытаніі | |
---|---|
6 лютага 1952 — цяперашні час | |
Прэм’ер-міністар: | Гордан Браўн |
Папярэднік: | Георг VI |
Наступнік: | прынц Чарльз |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
21 красавіка 1926[1][2][3][4][5][6][7][8] (94 гады) Лёндан, Вялікабрытанія |
Сужэнец: | Філіп Маўнтбатэн |
Дзеці: | Чарльз, прынц Уэльскі[d][9][10], Ганна, прынцэса Вялікабрытаніі[9][7][10], Эндру, герцаг Ёркскі[d][9][7][10] і Эдуард, граф Уэсекскі[d][9][7][10] |
Бацька: | Георг VI[11][10] |
Маці: | Елізавета Боўз-Лаян[d][11][10] |
Узнагароды: | |
Лізавета II (Лізавета Аляксандра Марыя Віндзор, па-ангельску: Elizabeth II, Elizabeth Alexandra Mary Windsor; нарадзілася 21 красавіка 1926, Лёндан) — дзейсная каралева і глава дзяржавы Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі, глава 15 дзяржаваў Садружнасьці Нацый (Аўстралія, Антыгуа і Барбуда, Багамы, Барбадас, Бэліз, Грэнада, Канада, Новая Зэляндыя, Папуа-Новая Гвінэя, Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны, Сьвяты Кітс і Нэвіс, Сьвятая Люсія, Саламонавы астравы, Тувалу, Ямайка), глава Англіканскай царквы, галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі і Лорд Вострава Мэн. Прыналежыць да дынастыі Віндзораў. Узышла на пасад 6 лютага 1952 году, каранаваная 2 чэрвеня 1953 году.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Старэйшая дачка герцага Ёрцкага Георга, будучага караля Вялікабрытаніі Георга VI (1895—1952) і лэдзі Лізаветы Боўз-Лаён (1900—2002). Яе дзядулі і бабулі: Георг V (1865—1936), кароль Вялікабрытаніі і каралева Марыя (1867—1953), прынцэса Тэцкая, — па бацьку, Клод Джордж Боўз-Лаён (1855—1944), граф Стратмар і Сэсілія Ніна Боўз-Лаён (1883—1961), — па маці.
Пасьля адрачэньня дзядзькі Эдўарда VIII і ўступа бацькі на пасад у сьнежні 1936 году 10-гадовая Лізавета стала спадкаемцай і пераехала з бацькамі з Кэнсінгтана ў Букінгемскі палац.
Будучая каралева расла ў атмасфэры каханьня і дбаньня. Яна атрымала добрую хатнюю адукацыю, у асноўным гуманітарнай скіраванасьці. У дзяцінстве была вельмі дапытлівая, асаблівая цікавасьць у яе выклікалі коні. Гэтаму захапленьню яна адданая шматлікія дзесяцігодзьдзі. Падчас Другой Сусьветнай вайны прынцэса Лізавета працавала шафёрам вайскоўскага таксі, бо каралеўская сям’я была абавязаная працаваць на абарону краіны.
У 13 гадоў Лізавета пазнаёмілася з прынцам Філіпам, кадэтам Дортмутскай ваенна-марской вучэльні, сынам прынца Андрэя Грэцкага, прапрапраўнукам каралевы Вікторыі. У 1947 годзе, стаўшы яе мужам, Філіп атрымаў тытул герцага Эдынбурскага. 6 лютага 1952 пасьля сьмерці бацькі Лізавета, якая знаходзілася ў той час з мужам на адпачынку ў Кеніі, была абвешчаная каралевай. У наступным, 1953, годзе адбылося яе каранаваньне, упершыню трансьляванае па тэлебачаньні.
Лізавета выконвае толькі прадстаўніцкія функцыі, практычна не аказваючы ніякага ўплыву на палітыку краіны. У першыя гады яе валадараньня яна яшчэ гуляла нейкую ролю ў прызначэньні прэм’ер-міністра, калі ў кіравальнай партыі не было відавочнага лідэра. Каралева падтрымлівала карэктныя зносіны са ўсімі прэм’ерамі, у тым ліку з прадстаўнікамі лэйбарысцкай партыі — Гаральдам Ўільсанам, Тоні Блэрам. Некаторыя ўтоеныя ад вачэй грамадзкасьці трэньня паміж прэм’ерам і каралевай паўсталі ў пэрыяд прэм’ерства Маргарэт Тэтчэр. Лізавету некалькі бянтэжыў «каралеўскі стыль» кіраваньня новага прэм’ера. У прыватнасьці, паміж імі былі рознагалосьсі ў сувязі з падтрымкай брытанскім урадам рэжыму апартэіда ў ПАР, што, па меркаваньню каралевы, магло нэгатыўна адбіцца на ўплыве Вялікабрытаніі ў афрыканскіх краінах — чальцах Садружнасьці. Пры гэтым яна заўсёды заставалася верная традыцыі ангельскіх каралёў найноўшага часу — знаходзіцца над палітычнымі сутычкамі.
Аўтарытэту Віндзорскага каралеўскага дому ў большай ступені пагражалі сямейныя скандалы і шлюбаразводныя працэсы прынцэсы Ганны, прынца Чарльза і прынца Эндру. Стрыманае стаўленьне Лізаветы да трагічнай згубы прынцэсы Дыяны у жніўні 1997 выклікала неўхваленьне з боку простых брытанцаў. Тым ня менш, Лізавеце атрымоўваецца падтрымліваць высокі прэстыж ангельскай манархіі ў вачах брытанцаў.
У каралевы Лізаветы II і ейнага мужа Філіпа 4 дзяцей — прынц Чарльз (нар. у 1948), прынцэса Энн (нар. у 1950), прынц Эндру (нар. у 1960) і прынц Эдўард (нар. у 1964).
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Лізавета II — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (анг.)
|
- ^ а б Елизавета II // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 9 : Евклид — Ибсен. — С. 78.
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б Discogs — 2000.
- ^ а б filmportal.de — 2005.
- ^ а б FemBio
- ^ а б Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ а б в г д Lundy D. R. The Peerage
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б в г https://www.townandcountrymag.com/society/tradition/a13051858/queen-elizabeth-ii-relationship-with-children/
- ^ а б в г д е Kindred Britain
- ^ а б https://www.bbc.co.uk/newsround/44370212