Манрэаль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Манрэаль
Montréal
Сцяг[d] Герб[d]
Сцяг[d] Герб[d]
VuedeMontreal.jpg
Краіна
Каардынаты
Унутранае дзяленне
19 раёнаў
Мэр
Жэраль Трамбле
Заснаваны
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Віль Мары (Ville Marie)
Горад з
Плошча
365,1 км²
Вышыня цэнтра
31 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
1,854 млн. чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+1 514 / +1 438
Паштовыя індэксы
Ад H1C-ххх да H5B-ххх
Афіцыйны сайт
ville.montreal.qc.ca
(фр.) (англ.) 
Манрэаль на карце Канады
Манрэаль (Канада)
Манрэаль

Манрэаль (фр.: Montréal, ІРА: [ˌmɒ̃ʁeˈal]; англ.: Montreal, ІРА: [ˌmʌntɹiːˈɑːl]) — горад у Канадзе, найбуйнейшы горад правінцыі Квебек. Знаходзіцца на востраве Манрэаль, абкружаным р. Святога Лаўрына і р. Рыўер дэ Прэры. У цэнтры гораду стаіць гара Руаяль (фр. Mont-Royal), адсюль назва. Насельніцтва ў межах горада: 1.854 тыс. (2006). Разам з прыгарадамі насельніцтва Манрэалю складае 3.636 тыс. чалавек. Манрэаль — культурны, турыстычны, адукацыйны, гандлёвы, фінансавы і прамысловы цэнтр. Другі, паводле велічыні, горад Канады, і другі, паводле велічыні, франкамоўны горад у свеце, хоць большасць гараджан таксама размаўляюць па-англійску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Манрэаль прыблізна ў 1900

Будучы Манрэаль быў заснаваны французамі ў 1642 у выглядзе каталіцкай місіі пад назваю Віль Мары (фр.: Ville Marie). Віль Мары паступова ператварыўся ў важны гандлёвы цэнтр і пункт адпраўлення французаў у глыбіню Новай Францыі. У 1760, пасля таго, як брытанскія войскі захапілі г. Квебек, Віль Мары таксама трапіў пад брытанскую ўладу.

Віль Мары атрымаў статус гораду ў 1832 пад назваю Манрэаль. З 1844 па 1849 Манрэаль быў сталіцаю Правінцыі Канада. Да 1860 Манрэаль стаў найбуйнейшым горадам у Брытанскай Паўночнай Амерыцы. З усталяваннем незалежнай Канадскай канфедэрацыі ў 1867, Манрэаль стаў галоўным эканамічным цэнтрам новай краіны.

Насельніцтва Манрэалю перавысіла мільён чалавек у пачатку 1950-х гг. Горад атрымаў міжнародную вядомасць, стаўшы гаспадаром Экспа-67 і Летніх Алімпійскіх гульняў 1976. Падчас 1970-х гг., дамінуючуя роля ў манрэальскім палітычным жыцці перайшла ад англамоўнага насельніцтва горада да франкамоўнага, якое складала большасць жыхароў правінцыі Квебек. Манрэаль таксама страціў сваю вядучую эканамічную ролю ў Канадзе, якая адышла да Таронта.

З канца 1990-х гг., у горадзе назіраецца новы эканамічны росквіт.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат Манрэалю лічыцца вільготным кантынентальным. Зімою там у сярэднім падае 2,25 м снегу. У год у Манрэалі выпадае ў сярэднім 900 мм дажджу. Найхалоднейшы месяц у Манрэалі — студзень, з сярэдняю тэмператураю −10.4 °C. Найцяплейшы — ліпень, з сярэдняю тэмператураю +20.9 °C.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл св. Язэпа

У 2006, французская мова, была роднаю моваю 66,5% жыхароў Манрэаля разам з прыгарадамі, а англійская — 13,2% жыхароў. За імі шлі італьянская мова, з 3,5% жыхароў, арабская з 3,1%, іспанская з 2,6%, крэол з 1,4%, кітайская з 1,2% і грэчаская з 1,2%.

Для 115 жыхароў Манрэалю і прыгарадаў роднаю з'яўляецца беларуская мова.[1]

Паводле перапісу 2006, у Манрэалі разам з прыгарадамі жывуць 740 тыс. імігрантаў, якія складаюць 20,4% ад усяго насельніцтва. Найвялікшая суполка сярод імігрантаў — людзі, якія нарадзіліся ў Італіі, якія складаюць 1,7% ад агульнага насельніцтва Манрэалю разам з прыгарадамі і 8,5% ад усіх імігрантаў. Затым ідуць выхадцы з Гаіці (1,5% ад усіх жыхароў і 7,3% ад імігрантаў) і Францыі (1,1% ад усіх жыхароў і 5,6% ад імігрантаў).

820 жыхароў Манрэалю і прыгарадаў нарадзіліся на Беларусі (0,1% ад імігрантаў). З іх 115 чалавек прыехалі ў Канаду да 1991, 90 чал. у перыяд 19911995, 215 чал. у перыяд 19962000 і 400 чал. у перыяд 20012006.[2]

Паводле перапісу 2001, 84,6% жыхароў — хрысціяне (74,5% — католікі, 7% — пратэстанты, 3% — праваслаўныя і іншыя), 3% — мусульмане. Манрэаль таксама мае вялікую суполку іудзеяў.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Музей Біясфера
Міжнародны манрэалеўскі джазавы фестываль

Манрэаль вядомы ў Канадзе вялікай колькасцю культурных фестываляў, якія там праходзяць.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

МакГілаўскі ўніверсітэт

У Манрэалі знаходзяцца 4 універсітэты:

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Запіскі манрэальца