Зімовыя Алімпійскія гульні 2022 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Зімовыя Алімпійскія гульні 2022 году
Дэвіз Разам за супольную будучыню
Горад-арганізатар Пэкін
Краіны-ўдзельніцы 95
Колькасьць атлетаў 4000
Узнагароды 109 камплектаў
Цырымонія адкрыцьця 4 лютага
Цырымонія закрыцьця 20 лютага
Афіцыйна адкрыў Сі Цьзіньпін
Стадыён Пэкінскі народны стадыён
Афіцыйны сайт beijing2022.cn

Зімовыя Алімпійскія гульні 2022 году (афіцыйна — Гульні XXIV Алімпіяды), пройдуць з 4 па 20 лютага 2022 году ў Пэкіне (КНР).

Заяўкі ад гарадоў прымаліся да 14 лістапада 2013 году, 7 ліпеня 2014 году былі вызначаныя гарады-кандыдаты, гаспадар гульняў абраны 31 ліпеня 2015 году на 127-й сэсіі МАК у Куала Лумпуры (Малайзія).

Кандыдаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да тэрміну заканчэньня прыёму заявак, 14 лістапада 2013 году, яны былі атрыманыя ад шасьці гарадоў: Алматы, Казахстан; Кракаў, Польшча (26 траўня 2014 году заяўка была скасаваная)[1]; Львоў, Украіна (30 чэрвеня 2014 году заяўка была скасаваная)[2]; Осьлё, Нарвэгія; Пэкін, Кітай; Стакгольм, Швэцыя (17 студзеня 2014 году заяўка была скасаваная)[3]. 7 ліпеня 2014 году выканаўчы камітэт МАК зацьвердзіў Осьлё, Алматы і Пэкін у якасьці гарадоў-кандыдатаў на правядзеньне гульняў[4]. 1 кастрычніка 2014 году заяўка Осьлё была адкліканая[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]