Nickelback
Nickelback | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 1995—цяпер |
Адкуль | Канада |
Мова | ангельская |
Жанр(ы) | пост-грандж, гард-рок, поп-рок, альтэрнатыўны мэтал |
Выдавец | EMI, Atlantic Records, Roadrunner Records, Republic Records, Bertelsmann Music Group, EMI Records |
Удзельнікі | |
Узнагароды і прэміі | |
https://www.nickelback.com/ |
Nickelback (чытаецца Нікелбэк) — канадзкі рок-гурт, створаны ў 1995 годзе ў Ганьне, штат Албэрта. У ягоны склад уваходзяць гітарыст і вядучы вакаліст Чэд Кругер, гітарыст, клявішнік і бэк-вакаліст Раян Пік, басіст Майк Кругер і бубнач Дэніел Эйдэр. У пэрыяд паміж 1995 і 2005 гадамі гурт часта мяняў бубначоў, але Эйдэр цяпер ужо доўга зьяўляецца сталым удзельнікам гурту. Nickelback ёсьць адным з самых камэрцыйна пасьпяховых канадзкіх рок-гуртоў, маючы прададзенымі больш за 50 мільёнаў асобнікаў сваіх альбомаў па ўсім сьвеце[1]. У 2009 годзе Billboard прызнаў калектыў самым пасьпяховым рок-гуртом дзесяцігодзьдзя, а песьня «How You Remind Me» была самай прадаванай рок-песьняй і чацьвертай у агульным заліку.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ «Nickelback Take On Haters». Billboard.